Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

фрышава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак., што.

У тэхніцы — узнаўляць вокіслы металаў.

[Ням. frischen.]

фрэга́т, ‑а, М ‑гаце, м.

1. Трохмачтавае паруснае ваеннае быстраходнае судна. У такія хвіліны ў канторы можна слухаць цэлыя лекцыі па гісторыі Жмені, пра мінулае Ліменскага лесу, з якога Пётр І будаваў першыя фрэгаты на Чорным моры. Карамазаў.

2. Вялікая трапічная марская птушка атрада весланогіх.

[Іт. Fregata.]

фрэга́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фрэгата (у 1 знач.).

фрэ́за, ‑ы, ж.

1. Шматразцовы рэжучы інструмент для апрацоўкі паверхні металаў, дрэва, пластмас і інш. Фрэза круціцца настолькі хутка, што здаецца, нібы каля дэталі павісла лёгкае белае воблачка. Васілёнак.

2. Машына для рэзкі торфу, рыхлення глебы і пад. Дарожная фрэза.

[Ад фр. fraise.]

фрэ́зер, ‑а, м.

Тое, што і фрэза (у 1 знач.).

фрэзерава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для фрэзеравання. Фрэзеравальны станок.

фрэзерава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фрэзераваць.

фрэзерава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад фрэзераваць.

фрэзерава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да фрэзераваць.

фрэзерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што і без дап.

Апрацаваць (апрацоўваць) фрэзай. [Чыкуноў:] — Дапамагае.. [кандуктар] у рабоце вельмі добра! Скажам, фрэзеруеце вы кранштэйн. Колькі часу трэба на разметку? Ага, сорак пяць мінут. Дык вось, кандуктар зберагае гэтыя сорак пяць мінут, усе да адзінай. Васілёнак. [Іван Фёдаравіч:] — Улічы [Шмыг], што толькі восем-дзесяць дзён у месяц будзеш фрэзераваць. Астатні час — тачыць цэнтраболт... Мыслівец.