фрэ́зерны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фрэзы, фрэзера.
фрэ́зерны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фрэзы, фрэзера.
фрэзеро́ўка, ‑і,
фрэзеро́ўшчык, ‑а,
Рабочы, які працуе на фрэзерным станку.
фрэзеро́ўшчыца, ‑ы,
фрэйды́зм, ‑у,
Буржуазная канцэпцыя, якая імкнецца вытлумачыць з’явы культуры і сацыяльнага жыцця людзей праяўленнем бессвядомых (асабліва палавых) інстынктаў.
[Ад імені аўстрыйскага ўрача і псіхолага З. Фрэйда.]
фрэйды́ст, ‑а,
Паслядоўнік фрэйдызму.
фрэйды́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фрэйдызму, фрэйдыста.
фрэ́йлен,
Слова, якое ўжываецца пры ветлівым звароце да незамужняй жанчыны, а таксама пры называнні яе імя або прозвішча ў немцаў і некаторых іншых народаў.
фрэ́йліна, ‑ы,
Прыдворнае званне дзяўчыны-дваранкі, якая знаходзіцца пры царыцы, каралеве, прынцэсе і пад.
[Ад ням. Fräulein.]
фрэ́йлінскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фрэйліны, належыць ёй.