ашука́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Жан. да ашуканец.
ашука́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ашуканца, ашуканства.
ашука́нства, ‑а, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашукваць — ашукаць.
2. Падман, шальмоўства, махлярства, жульніцтва. Горш за ўсё.. [Васіль Паўловіч] ненавідзіць людзей, схільных да якіх-небудзь махінацый, ашуканства. Кулакоўскі. [Дзяк:] — Я выракаюся рэлігіі, яшчэ раз пацвярджаючы, што яна з’яўляецца ашуканствам і дурманам для народа. Чорны.
ашука́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ашукаць.
ашука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Завесці сябе ў зман; памыліцца, пралічыцца ў чым‑н. Ашукацца пры падліках. // Расчаравацца ў кім‑, чым‑н.
ашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
1. Наўмысна ўвесці каго‑н. у зман. [Юля] дзяўчат ашукала, што пойдзе да знаёмых. Васілевіч. // Не выканаць абяцання, парушыць дадзенае слова; абысціся несумленна з кім‑н. Стрэў дзяўчыну паніч. Абяцаў ажаніцца на ёй. Ашукаў. Лужанін.
2. перан. Падманваючы, дамагчыся чаго‑н. Не ашукала смерць салдата, Дык насмяяўся люты кат. Глебка.
3. Спакусіць, зачараваць. [Леснічыха:] Каб дзяўчыну ашукаць, магу і такога зелля даць. Козел.
ашу́кванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашукваць — ашукаць.
ашу́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да ашукацца.
2. Зал. да ашукваць.
ашу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ашукаць.
ашча́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ашчаджаць і ашчаджацца.