Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ашвартава́цца, ‑туецца; зак.

Спец. Замацавацца тросамі (швартовамі) каля прычала; стаць на прычал (пра судна).

ашвартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Спец. Замацаваць (судна) тросамі (швартовамі) на стаянцы каля прычала або каля другога судна.

ашкле́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і ашклянелы. Павярнуў чалавека тварам да сябе. Нерухомыя, ашклелыя вочы бліснулі ў святле месяца страшнай таямнічасцю і як бы ў нечым мяне папікнулі. Сачанка.

ашкле́ць, ‑ее; зак.

Тое, што і ашклянець. Нерухомае возера-старыца нібы застыла, ашклела, люстра яго з незвычайнай яскравасцю адбівала такія ж нерухомыя хмары і дубы. Шамякін.

ашклёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ашкліць.

ашклі́ць, ашклю, ашкліш, ашкліць; ашкліце; зак., што.

Уставіць шкло; зашкліць.

ашкляне́лы, ‑ае.

Які стаў падобны на шкло; застылы (пра вочы). Ашклянелыя вочы забітых пазіралі безнадзейнасцю смерці ў далёкае неба. Лынькоў.

ашкляне́ць, ‑ее.

Стаць падобным на шкло; застыць (пра вочы). І раптам Сярожкавы вочы ажно ашклянелі ад здзіўлення. Васілёнак.

ашлакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Спец. Ператварыць у шлак.

ашмаргну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Аднакр. да абшоргаць.