ашаламле́нне, ‑я, н.
Стан разгубленасці або атупення.
ашаламля́льны, ‑ая, ‑ае.
Здольны ашаламіць (у 3 знач.). Ашаламляльная вестка.
ашаламля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да ашаламіць.
ашале́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які захварэў на шаленства, звар’яцеў.
2. Раз’юшаны, узлаваны. Ашалелы пан трос дзеда Астапа за рукі. Лынькоў. На падмогу яму падскочылі два таварышы і ледзь утрымалі ашалелага каня. Машара. // Збянтэжаны ад страху, разгублены. [Немцы] .. правялі прамільгнуўшага перад імі матацыкліста ашалелымі позіркамі. Шамякін.
3. перан. Нястрымны, магутны. Вада кідалася на турбінныя таркі з вялікім ашалелым напорам. Баранавых. І ляцелі на вёскі З новай весткай няспынна Ашалелыя, З грывай агню Цягнікі. Танк.
ашале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Захварэць на шаленства; звар’яцець.
2. Разм. Прыйсці ў стан раз’юшанасці; здурнець ад страху. — Ашалець трэба ад усёй гэтай бухгалтэрыі! — гаворыць Шарэйка. Брыль. [Наздрэйка:] — Ды што ты, чалавек! Ашалеў?!... Што ты мне вокны б’еш? Крапіва.
ашалёвачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны для ашалёўкі; звязаны з ашалёўкай. Ашалёвачныя работы. Ашалёвачны матэрыял.
ашалёўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашалёўваць — ашаляваць.
ашалёўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да ашалёўваць.
ашалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ашаляваць.