фарбава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фарбавання. Фарбавальны цэх. // Прызначаны для фарбавання. Фарбавальная машына.
2. Які мае ў сваім складзе фарбу, служыць для афарбоўвання. Фарбавальнае рэчыва. Фарбавальныя расліны.
фарбава́льня, ‑і, ж.
Майстэрня або цэх, дзе фарбуюць тканіны.
фарбава́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па фарбавальнай справе.
фарбава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. фарбаваць (у 1, 3 знач.).
фарбава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад фарбаваць.
2. у знач. прым. Пакрыты фарбай. Фарбаваная падлога. □ Гаспадар прырыхтаваў ужо.. [салдату] лапці, .. вопратку — кароткую, з фарбаванага палатна. Чорны.
фарбава́р, ‑а, м.
Спец. Рабочы тэкстыльнай вытворчасці, заняты прыгатаваннем фарбы для афарбоўкі тканін.
фарбава́рны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Звязаны з прыгатаваннем фарбы для афарбоўкі тканіны.
фарбава́рня, ‑і, ж.
У тэкстыльнай вытворчасці — памяшканне, дзе вараць фарбы.
фарбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца або насычацца фарбай, падвяргацца ўздзеянню фарбы. // Прымаць які‑н. колер, адценне. Сапраўды, трохі прадзімала: праз шчыліны веяў вільготны, дрыготкі павёў. Свет штохвілінна фарбаваўся ў сіняе і чорнае, палосамі. Караткевіч.
2. Разм. Падмалёўваць губы, твар, валасы.
3. Зал. да фарбаваць (у 1 знач.).