Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

фармазо́нства, ‑а, н.

Разм. уст. Тое, што і франкмасонства.

фармакагнасты́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да фармакагнозіі.

фармакагно́зія, ‑і, ж.

Навука аб рэчывах расліннага і жывёльнага паходжання, якія маюць лекавыя ўласцівасці і ўжываюцца ў медыцыне.

[Ад грэч. pharmakon — лякарства і gnōsis — веды.]

фармакалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фармакалогіі. Фармакалагічныя даследаванні.

фармакало́гія, ‑і, ж.

Навука аб уздзеянні лекавых рэчываў на арганізм.

[Ад грэч. pharmakon — лякарства і logos — вучэнне.]

фармакапе́я, ‑і, ж.

Спец. Афіцыйны звод правіл, якім кіруюцца фармацэўты пры падрыхтоўцы, праверцы, захоўванні, назначэнні лякарстваў і пералік лекавых рэчываў, якія павінны знаходзіцца ў аптэцы.

[Ад грэч. pharmakon — лякарства і poieō — раблю.]

фармакатэрапі́я, ‑і, ж.

Лячэнне лекавымі сродкамі.

[Ад грэч. pharmakon — лякарства і therapeia — лячэнне.]

фармакахі́мія, ‑і, ж.

Вучэнне аб хімічным складзе і хімічных уласцівасцях лекавых рэчываў.

[Ад грэч. pharmakon — лякарства і слова хімія.]

фармако́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне фармакалогіі.

фармаліза́цыя, ‑і, ж.

Прадстаўленне якой‑н. галіны ведаў у выглядзе сістэмы доказаў або вылічэння.