фані́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Звязаны з гукам; гукавы. Фанічны бок слова.
2. Які мае гукавы сігнал (пра тэлефонны апарат). Фанічны тэлефон.
фано́граф, ‑а, м.
Апарат для запісу і ўзнаўлення гукаў механічным спосабам.
[Ад грэч. phōnē — гук і graphō — пішу.]
фано́метр, ‑а, м.
Прыбор для вымярэння сілы гуку або шуму.
[Ад грэч. phōnē — гук і metreō — вымяраю.]
фант, ‑а, М ‑нце, м.
1. толькі мн. (фа́нты, ‑аў). Гульня, удзельнікі якой у якасці штрафу выконваюць тыя ці іншыя жартаўлівыя заданні. Вечар скончыўся гульнямі. Селі гуляць у «фанты». Колас.
2. Прадмет, уладальніку якога паводле жараб’ёўкі прызначаецца як штраф пэўнае, звычайна жартаўлівае, заданне. // Заданне, якое даецца ўдзельніку гульні ў якасці штрафу.
[Ад ням. Pfand — заклад.]
фантазёр, ‑а, м.
Той, хто любіць фантазіраваць. [Стасік:] — І прыязджаць буду часамі, ну, там улетку ці вясной.. На сад паглядзець. — Гануся засмяялася.. — Ну і фантазёр. Яшчэ саду і ў паміне няма, а ўжо збіраецца прыязджаць. Няхай.
фантазёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Жан. да фантазёр.
фантазёрскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фантазёра; уласцівы фантазёру. [Максім:] — Добрая рамантыка не перашкаджае быць добрым рэвалюцыянерам. [Стараста:] — Добрая — так, а пустая і фантазёрская, мне здаецца, шкодзіць. Машара.
фантазёрства, ‑а, н.
Схільнасць да фантазіравання, да фантазій. Гаворка часамі пераходзіла ў звычайнае фантазёрства, у жарты, у неіснуючыя сітуацыі, поўныя дасціпных, смешных выдумак. Колас.
фантазі́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. фантазіраваць.
фантазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Аддавацца фантазіі; марыць. — Як скончыш акадэмію, дык добра нам будзе, — фантазіраваў Косцік. — Калі б нас паслалі ў які раённы зямельны аддзел — мяне за старшага агранома, а цябе за галоўнага заатэхніка. Сабаленка. — Веранду мы зашклім рознакаляровымі шыбамі, — сказаў.. [Максім Сцяпанавіч] і пачаў фантазіраваць, што яшчэ зробіць на дачы. Карпаў. // Выдумляць што‑н. непраўдападобнае. Мы многа фантазіравалі, спрабуючы скласці абгрунтаваную гіпотэзу існавання жыцця на Плутоне. Шыцік.
2. Імправізаваць, іграючы на музычным інструменце.