Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фане́ра, ‑ы, ж.

1. Абліцовачны драўняны матэрыял у выглядзе тонкіх пласцін, які выкарыстоўваецца для абклейвання сталярных вырабаў, каб надаць ім прыгожы выгляд.

2. Матэрыял са склееных тонкіх пласцін дрэва з перакрыжаваным размяшчэннем валокнаў драўніны. Саша набраў хлебных крошак, ссыпаў іх на ліст фанеры і папрасіў маці: — Хачу на балкон, пакарміць верабейчыкаў. Даніленка.

[Ад ням. Furnier.]

фанерава́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з фанераваннем. Фанеравальныя аперацыі.

фанерава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фанераваць.

фанерава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад фанераваць.

2. у знач. прым. Абліцаваны фанерай (у 1 знач.). Фанераваная шафа.

фанерава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да фанераваць.

фанерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец. Абліцоўваць фанерай (у 1 знач.). Фанераваць мэблю.

фане́рачны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з выпускам фанерных вырабаў. Фанерачная піла. Фанерачная майстэрня.

фане́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Невялікі кавалак фанеры. Вось і домік сувязнога.. Два акны на вуліцу, у адным замест верхняй шыбы фанерка, як і тады, калі.. [Сяргей] быў тут у апошні раз... Шахавец.

фане́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фанеры. Фанерная фабрыка. // Зроблены з фанеры. Фанерная скрынка. Фанерны чамадан. □ Тонкая фанерная перагародка давала магчымасць пачуць кожнае слова. Пятніцкі.

фанеро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фанераваць.

2. Фанерная абліцоўка мэблі.