урасця́жку, прысл.
Выцягнуўшыся, на ўсю даўжыню, на ўвесь рост. [Рыгор] заняў сваё месца, спачуваюча паглядзеўшы на вёрткія лаўкі, дзе ўрасцяжку ляжалі Ромусь і Генрык. Гартны. // Напружваючы сілы (пра коней).
уратава́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уратаваць і уратавацца.
уратава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уратаваць.
уратава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Разм. Уберагчыся ад небяспекі, гібелі, знішчэння; выратавацца. [Бавылёк] яшчэ не ведаў, што яму рабіць, як уратавацца ад бяды. Якімовіч. Я не спадзяваўся ўратавацца ад пагоні і рыхтаваўся прыняць бой. Шамякін. Байцы ўцякалі, каб уратавацца, але, пакінуўшы акопы, траплялі яшчэ ў большую небяспеку. Марціновіч. // Унікнуць чаго‑н. непрыемнага, непажаданага. Змітрок Бядуля ўратаваўся ад нападаў, перабраўшыся ў «Маладняк». Лужанін. Грыбоў яны назбіралі і нават ад таго першага, вялікага дажджу ўратаваліся шчасліва, схаваўшыся хто ў кабіне, а хто пад машынаю. М. Стральцоў.
уратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
Разм. Уберагчы ад небяспекі, гібелі, знішчэння; захаваць жывым, выратаваць. Яны [браты] ўратавалі Радзіму ад згубы, Сваю ж маладосць Не змаглі ўберагчы. І. Калеснік. Шкада бацьку расставацца з дзецьмі, але што зробіш: у гэтай завірусе таксама іх не ўратаваць. Шчарбатаў. [Кірыла] ішоў разам з людзьмі, стомлены, але задаволены, што зрабілі важную справу — уратавалі хлеб. Гурскі. // Захаваць, зберагчы, пазбавіць ад чаго‑н. непрыемнага, непажаданага. [Лугавец:] — У засушлівыя гады, перакрыўшы шлюзы, мы ўратуем тарфянікі ад перасушкі... Краўчанка. Кемлівасць, вынаходніцтва — вось што ўратавала Зыгмуся. Колас.
урато́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. уратоўваць — уратаваць.
урато́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да уратаваць.
2. Зал. да уратоўваць.
урато́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уратаваць.
уратрапі́н, ‑у, м.
Лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як супрацьмікробны сродак пры лячэнні халецыстыту, менінгіту, энцэфаліту і іншых хвароб.
уратрапі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да уратрапіну.