ураўнава́жанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан ураўнаважанага; спакой, вытрымка. [Шаманскі] добра ведаў Олю, яе ўраўнаважанасць, уменне паважаць людзей. Дуброўскі. Я часамі траціў сваю ўраўнаважанасць, калі [Соня] дзе-небудзь затрымлівалася, не паказвалася на вочы. Ракітны.
ураўнава́жанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ураўнаважыць.
ураўнава́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ураўнаважыць.
2. у знач. прым. Які мае роўны, спакойны, стрыманы характар. Рэдактар быў, як і заўсёды, спакойны, ураўнаважаны, з тым жа выглядам незалежнага, вясёлага чалавека. Колас. Адчувалася, што доктар не належаў да вельмі спакойных і ўраўнаважаных натур. Васілевіч. // Які выражае спакой, вытрымку. Гэта была зграбная маладая жанчына ў сціплым, але прыгожым адзенні, з спакойнымі ўраўнаважанымі рухамі. Лынькоў.
ураўнава́жванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ураўнаважваць — ураўнаважыць.
ураўнава́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да ураўнаважыцца.
2. Зал. да ураўнаважваць.
ураўнава́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ураўнаважыць.
ураўнава́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць аднолькавыя па вазе, прыйсці ў раўнавагу.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Прыйсці ў поўную адпаведнасць з чым‑н., стаць роўным у якіх‑н. адносінах. Драматызм ва ўзаемаадносінах паміж Іванам, Тацянай і Грышкам з’явіўся б тады, калі б у думках гераіні дзецюкі хоць на момант ураўнаважыліся. У. Калеснік.
3. перан. Стаць спакойным. [Рыгору] стала балюча няёмка. Унутры згрудзілася цяжкае туманнае пачуццё.. Ён пастаяў колькі хвілін, пакуль ураўнаважыўся. Гартны.
ураўнава́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
1. што. Зрабіць аднолькавым па вазе, прывесці ў раўнавагу.
2. перан.; што. Дабіцца раўнавагі, поўнай адпаведнасці ў чым‑н. Ураўнаважыць сілы праціўнікаў.
3. перан.; каго-што. Прывесці ў роўны, спакойны стан; супакоіць. Гутарка ўраўнаважыла ўсхваляванага хлапца. □ Хвілін праз колькі Візэнер ураўнаважыў свой душэўны стан. Шамякін.
ураўнава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ураўнаваць і стан паводле знач. дзеясл. ураўнавацца.
ураўнава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ураўнаваць.