Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

упрасі́цца, упрашуся, упросішся, упросіцца; зак.

Разм. Настойліва просячы, дамагчыся чаго‑н. Ноч [хлопцы] .. не спалі ад страху. А раніцай упрасіліся на калгасную машыну і, прыехаўшы ў мястэчка, расказалі.. пра ўсё, што ўбачылі ў былым партызанскім лагеры... Нядзведскі. Па дарозе [сяржант] упрасіўся не паказваць яго ўрачам, а перавязаць самой [Марыі] і сказаць камандзіру роты, што служыць можа. Кулакоўскі.

упрасі́ць, упрашу, упросіш, упросіць; зак., каго.

Настойліва просячы, угаварыць, пераканаць зрабіць што‑н., схіліць да чаго‑н. Нара не хацела ісці дамоў, але старая ўпрасіла яе пагаварыць з людзьмі. Дуброўскі. Колькі каштавала Шурку ўпрасіць Косціка ўзяць яго сёння з сабой у лес, — і вось ён нарэшце ідзе. Брыль.

упрасо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да упрасавацца.

2. Зал. да упрасоўваць.

упрасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да упрасаваць.

упра́сці, упраду, упрадзеш, упрадзе; упрадзём, упрадзяце, упрадуць; пр. упраў, упрала; зак., што.

1. Крадучы, укруціць, усукаць што‑н. у што‑н. Упрасці шоўк у воўну.

2. (пераважна з адмоўем «не»). Здолець спрасці што‑н. Пянька жорсткая, не ўпрасці.

упра́сціся, упрадзецца; упрадуцца; зак.

1. Укруціцца ў адну нітку прадзеннем.

2. Зменшыцца ў выніку прадзення.

упра́ўка, ‑і, ДМ упраўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. упраўляць — управіць (у 1 знач.) і ўпраўляцца — управіцца (у 1 знач.).

упраўле́нне, ‑я, н.

Адміністрацыйная ўстанова або орган установы, арганізацыі і пад., які кіруе пэўнай галіною гаспадарчай, навуковай, ваеннай і іншай дзейнасці. Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне. Упраўленне чыгункі. □ Ужо мінуліся суткі, як камісар пакінуў ўпраўленне палітычнай прапаганды фронта. Лынькоў. // Будынак, памяшканне, у якім знаходзіцца такая ўстанова або такі орган. [Васіль Пятровіч і Барушка] выйшлі з упраўлення і закрочылі па пустэльнай плошчы Свабоды. Карпаў. // Разм. Супрацоўнікі такой установы або такога органа. Упраўленне выехала на ўборку бульбы.

упраўле́нчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да упраўлення. Упраўленчы апарат.

упра́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад управіць.