упраўленне, ‑я, н.

Адміністрацыйная ўстанова або орган установы, арганізацыі і пад., які кіруе пэўнай галіною гаспадарчай, навуковай, ваеннай і іншай дзейнасці. Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне. Упраўленне чыгункі. ▪ Ужо мінуліся суткі, як камісар пакінуў ўпраўленне палітычнай прапаганды фронта. Лынькоў. // Будынак, памяшканне, у якім знаходзіцца такая ўстанова або такі орган. [Васіль Пятровіч і Барушка] выйшлі з упраўлення і закрочылі па пустэльнай плошчы Свабоды. Карпаў. // Разм. Супрацоўнікі такой установы або такога органа. Упраўленне выехала на ўборку бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)