Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

упро́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да упрасіць.

упрыгажэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упрыгожыць.

2. Прадмет для аздаблення каго‑, чаго‑н. // Мастацкае аздабленне чаго‑н. (скульптура, барэльеф, роспіс, вышыўка і пад.). [Рама] з грукатам упала, кавалкі ляпных упрыгажэнняў, дробна застукаўшы, пакаціліся па падлозе. Асіпенка.

упрыгажэ́нства, ‑а, н.

Злоўжыванне аздабленнямі, імкненне да знешніх эфектаў.

упрыгля́дку, прысл.

Разм. жарт. Без цукру (піць чай, кофе і пад.).

упрыго́жанне, ‑я, н.

Тое, што і упрыгажэнне. Маладая жонка Паваротнага патрабавала да сябе многа ўвагі, модных сукенак, а таксама дарагіх упрыгожанняў. Гурскі.

упрыго́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад упрыгожыць.

упрыго́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. упрыгожваць — упрыгожыць.

упрыго́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да упрыгожыцца.

2. Зал. да упрыгожваць.

упрыго́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да упрыгожыць.

упрыго́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Набыць прыгожы, прыемны выгляд. За апошнія гады горад разросся, і былая ўскраіна ўпрыгожылася вялізнымі шматпавярховымі дамамі. Пальчэўскі. // перан. Стаць паўней, багацей па зместу. Новымі фактамі ўпрыгожылася дружба паміж польскай і беларускай інтэлігенцыяй Вільні. У. Калеснік.