Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

афтальмаскапі́я, ‑і, ж.

Метад даследавання ўнутраных абалонак вока.

[Ад грэч. ophtalmós — вока і skopéō — гляджу, назіраю.]

афтальмаско́п, ‑а, м.

Прыбор для агляду дна вока.

афтальмі́я, ‑і, ж.

Захворванне вока, пераважна запаленчага характару.

афтальмо́лаг, ‑а, м.

Доктар, спецыяліст у галіне афтальмалогіі.

ах, выкл.

1. Перадае спалох, нечаканае здзіўленне, неспадзяваную радасць і іншыя пачуцці; тое, што і вой. [Рыгорка:] — Ах, аладачкі якія вашы смачныя! Як вы іх рабілі? Краўчанка. Ах, як хораша жыць, Як хочацца жыць, Як прагне сэрца зорных начэй. Кірэенка. // Перадае здагадку, думку і пад., што прыйшло нечакана; тое, што і а ​4 (у 1 знач.). Ах, прыпомніў: бачыў я калісьці На вайне дзяўчынку ў шынялі. Смагаровіч.

2. Перадае пачуццё гора, шкадавання. [Стасік:] — Ах, каб тут была мама! — Хлопчык азірнуўся назад, але мамы няма. Гарбук. // Перадае пачуццё абурэння, гневу. Ах, каб вас ваўкі з’елі — закрычаў дурань на сабак і кінуўся наўцёкі. Якімовіч.

ахава́льнік, ‑а, м.

Той, хто ахоўвае што‑н. ад нядобразычлівых замахаў каго‑н., робіць недатыкальным што‑н.

ахава́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да ахавальнік.

ахава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для аховы каго‑, чаго‑н. Ахавальны тарыф.

ахава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ахаваць.

ахава́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Зак. да ахоўваць.