Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

афга́нец,

гл. афганцы.

афгані́, нескл., н.

Грашовая адзінка Афганістана, якая па курсу Дзяржбанка СССР адпавядае 1,66 рубля.

афга́нка,

гл. афганцы.

афга́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да афганцаў. Афганскія мовы.

афга́нцы, ‑аў; адз. афганец, ‑нца, м.; афганка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. афганкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Афганістана.

афе́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Праяўленне моцнага нервовага ўзрушэння.

[Ад лац. affectus — душэўнае хваляванне, страсць.]

афектава́ны, ‑ая, ‑ае.

Штучны, ненатуральна прыўзняты.

афектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што і без дап.

Зрабіць (рабіць) што‑н. з афектацыяй.

афекта́цыя, ‑і, ж.

Незвычайная ўзрушанасць, штучнасць у манерах, паводзінах, прыўзнятасць у мове. Калі аднойчы на пасяджэнні бюро райкома ўстала пытанне аб замене старшыні ў заняпалым калгасе «Маяк», .. [Сцяпан Апанасавіч] папрасіў слова і без усякай асаблівай афектацыі сказаў, што калі б члены бюро даверылі яму, ён паехаў бы туды працаваць. Краўчанка.

[Лац. affectatio.]

афекты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Павышана-эмацыянальны.