увяза́ць 1, увяжу, увяжаш, увяжа; зак., што.
1. Абвязаць з усіх бакоў, кругом; абвязаўшы, прывязаць да чаго‑н. Увязаць воз. □ Слабодчыкаў сам склаў на каляску насечаныя дровы, увязаў іх. Хомчанка. [Каню] сена ахапачак на пень, а сам давай бярвенне да саней на сабе падцягваць. Увязаў ланцугом. Дубоўка. // Сабраўшы што‑н., звязаць чым‑н. або, змясціўшы ў што‑н., завязаць. Увязаць рэчы ў посцілку. □ Тады .. [бабка Вера] з Нікадзімам наспех увязалі два вузлы, ускінулі іх на плечы і пабеглі разам з іншымі да бліжэйшага балота. Лупсякоў. Увязала [Галя] трохі сухароў, кавалачак сала. Клунак атрымаўся ладнаваты. Сабаленка.
2. перан. Узгадніць, прывесці ў адпаведнасць з чым‑н. Увязаць тэорыю з практыкай. □ [Каваль] не мог уявіць сабе ўсю панараму будаўніцтва і ўвязаць сваю маленькую працу з агульнымі вынікалі. Савіцкі.
3. Уплесці вязаннем, вывязаць.
увяза́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да увязнуць.
увя́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. увязваць — увязаць 1.
увя́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да увязацца.
2. Зал. да увязваць.
увя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да увязаць 1.
увя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. увязваць — увязаць 1.
увя́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. увяз, ‑ла; зак.
1. Засесці, завязнуць, трапіўшы ў што‑н. вязкае, ліпкае, сыпкае. Увязнуць па пояс у балоце. // Разм. Завязнуць у чым‑н. цесным, вузкім. Увязнуць з пакункамі ў дзвярах.
2. перан. Разм. Поўнасцю аддацца якой‑н. справе. — От чортава натура! — без злосці прамовіў Яўген Рыгоравіч. — Ужо ўвяз [у будаўніцтва] і мяне цягне... Але хіба можна адмовіцца! Хадкевіч. // Аказацца пад уздзеяннем, ва ўладзе чаго‑н. [Чаркашын:] — Я быў у .. [Рэні]. Не пусцілі .. Я ім усю іхнюю бальніцу разнясу, калі другі раз не пусцяць. Я, брат... цяпер увесь увяз... Душа ўвязла... Пташнікаў.
увянча́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. увянчаць.
увянча́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад увянчаць.
увянча́цца, ‑аецца; зак.
Завяршыцца чым‑н. добрым, станоўчым, прыемным. Справа ўвянчалася поспехам. □ Натхнёная праца савецкіх людзей увянчалася новымі перамогамі на ўсіх напрамках камуністычнага будаўніцтва. «Звязда».
увянча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., звычайна чым.
1. каго-што. Ушанаваць вянком, лаўрамі. Увянчаць чэмпіёна лаўровым вянком.
2. што. Закончыць, завяршыць верхнюю частку чаго‑н. Увянчаць будынак купалам. □ Антэну [Антось] увянчаў крыжавінай, наснаваў на ёй ромб дроту і ўзняў метраў на пятнаццаць над дахам. Ракітны. // перан. Паспяхова завяршыць што‑н. Выдатныя радкі! Яны дастойна ўвянчалі цыкл «Юнацкі свет», новымі фарбамі ўзбагацілі вобраз яга [А. Куляшова] героя. Бярозкін.