аўчы́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да аўчыны. Аўчыннае прадпрыемства. // Зроблены з аўчыны. Аўчынная шапка.
афа́зія, ‑і, ж.
Поўная ці частковая страта мовы ў выніку пашкоджання некаторых участкаў галаўнога мозгу.
[Грэч. aphasia.]
афані́я, ‑і, ж.
Адсутнасць гучнага голасу пры захаванні гпэпту.
[Грэч. aphōnía — ад a — адмоўная часціца і phōné — гук, голас.]
афарбава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць афарбаванага.
афарбава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад афарбаваць.
афарбава́цца, ‑буецца; зак.
1. Пакрыцца або насыціцца фарбай, чым‑н. фарбуючым. Тканіна добра афарбавалася.
2. Набыць які‑н. колер. Неба раз’яснілася, афарбавалася ў зеленаваты халодны колер. Колас. Брыдка было ад нечага, калі ўвайшла [Макрына] у хату. Адразу афарбаваўся твар. Баранавых. // перан. Набыць якое‑н. значэнне, які‑н. сэнс.
афарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.
1. Пакрыць або насыціць фарбай, чым‑н. фарбуючым. Афарбаваць дах. Афарбаваць тканіну. □ Лукаш асеў, і кроў яму афарбавала скронь. Танк.
2. Надаць які‑н. колер. Афарбаваць шчокі румянцам. □ Усход сонца афарбаваў акно спальні Крушынскага. Бядуля. А з-за лесу выплыў вялізны-вялізны месяц і адразу ўсё афарбаваў у жоўты колер. Чарнышэвіч.
3. перан. Надаць якое‑н. адценне, які‑н. сэнс чаму‑н.
афарбо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. афарбоўваць — афарбаваць.
афарбо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да афарбавацца.
2. Зал. да афарбоўваць.
афарбо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да афарбаваць.