аўтатра́нспартны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да аўтамабільнага транспарту.
аўтатра́нспартны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да аўтамабільнага транспарту.
аўтатра́са, ‑ы,
Аўтамабільная траса, шлях, шаша.
аўтатуры́зм, ‑у,
Турысцкія падарожжы на аўтамабілях.
аўтатуры́ст, ‑а,
Той, хто займаецца аўтатурызмам.
аўтаты́пія, ‑і,
Фотамеханічнае ўзнаўленне паўтонавых і шматколерных адлюстраванняў (фотаздымкаў, акварэльных малюнкаў, твораў алейнага жывапісу) сродкамі высокага друку.
аўтахто́нны, ‑ая, ‑ае.
Мясцовы па паходжанню.
аўтахто́ны, ‑аў;
Карэннае, спрадвечнае насельніцтва краіны; абарыгены.
[Грэч. autochthon — тубылец, туземец.]
аўтацыстэ́рна, ‑ы,
Цыстэрна на аўтамабільным хаду.
аўтацяга́ч, ‑а,
Аўтамабіль для буксіроўкі прычэпаў і паўпрычэпаў.
аўтача́сць, ‑і,
Вайсковая аўтамабільная часць.