Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтаспо́рт, ‑у, М ‑рце, м.

Аўтамабільны спорт.

аўтаста́нцыя, ‑і, ж.

Аўтобусная станцыя.

аўтасто́п, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для аўтаматычнага спынення поезда пры падыходзе яго да закрытага пуцявога сігналу.

2. Сістэма арганізаванага выкарыстання турыстамі спадарожных машын для праезду часткі шляху.

аўтасто́павец, ‑паўца, м.

Той, хто возіць на аўтамабілі людзей, якія маюць талоны аўтастопа (у 2 знач.).

аўтастра́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Прамая і шырокая шашэйная дарога для масавага і хуткага аўтамабільнага руху.

[Іт. autostrada.]

аўтасчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Прыстасаванне для аўтаматычнага счаплення вагонаў і лакаматываў.

аўтато́рмаз, ‑а, м.

Тормаз, які аўтаматычна ўступае ў дзеянне пры разрыве поезда.

аўтатра́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аўтамабіляў і трактараў. Аўтатрактарная вытворчасць.

аўтатра́нспарт, ‑у, М ‑рце, м.

Аўтамабільны транспарт. Гарадскі аўтатранспарт.

аўтатра́нспартнік, ‑а, м.

Работнік аўтамабільнага транспарту.