Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Афіцыйна ўхваліць (ухваляць) пераклад, копію, рэпрадукцыю і пад. свайго твора.

[Ад фр. autoriser — дазваляць.]

аўтарыза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аўтарызаваць.

[Фр. autorisation.]

аўтарыта́рнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць аўтарытарнага.

аўтарыта́рны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Заснаваны на безагаворачным падпарадкаванні ўладзе, аўтарытэту.

2. Які імкнецца ўмацаваць свой аўтарытэт.

[Ад фр. autoritaire — уладны.]

аўтарытэ́т, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Агульнапрызнанае значэнне, уплыў. Карыстацца аўтарытэтам.. Падарваць аўтарытэт. Мець аўтарытэт. □ Аўтарытэт Маркі Балука высока стаяў у вачах тутэйшых партызан. Колас.

2. ‑а. Асоба, якая карыстаецца заслужанай павагай, мае ўплыў. [Русаковіч:] — Але другі аўтарытэт так заваліць дарогу да добрай справы, што цераз яго і не пералезеш. Крапіва.

[Ням. Autorität з лац.]

аўтарытэ́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць аўтарытэтнага.

аўтарытэ́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які карыстаецца аўтарытэтам. Аўтарытэтны таварыш. Аўтарытэтны вучоны. // Які заслугоўвае давер’я. Аўтарытэтная крыніца. Аўтарытэтная камісія.

2. Які не дапускае пярэчанняў; уладны (пра тон, жэст, выгляд і пад.). Голас [касца] быў упэўнены, аўтарытэтны. Бядуля.

аўтарэфера́т, ‑а, М ‑раце, м.

Рэферат твора (звычайна навуковага), напісаны самім аўтарам. Аўтарэферат дысертацыі.

аўтасало́н, ‑а, м.

Выстаўка (раздзел выстаўкі) для дэманстрацыі новых мадэлей аўтамабіляў.

аўтасамазва́л, ‑а, м.

Грузавы аўтамабіль, кузаў якога механічна перакульваецца.