Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтабіягра́фія, ‑і, ж.

Апісанне свайго жыцця.

аўтаблакіро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аўтаблакіроўкі. Аўтаблакіровачнае прыстасаванне.

аўтаблакіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Сістэма аўтаматычнай сігналізацыі для рэгулявання руху паяздоў.

аўтавакза́л, ‑а, м.

Вакзал міжгародніх аўтобусных зносін.

аўтагара́ж, ‑а, м.

Аўтамабільны гараж.

аўтаге́н, ‑у, м.

Спосаб рэзання і зваркі металаў; тое, што і аўтагенная зварка (гл. зварка), аўтагеннае рэзанне (гл. рэзанне).

[Ад грэч. autogenēs — самародны.]

аўтаге́нны, ‑ая, ‑ае.

У выразах: аўтагенная зварка гл. зварка; аўтагеннае рэзанне гл. рэзанне.

аўтаге́ншчык, ‑а, м.

Разм. Рабочы, які займаецца аўтагеннай зваркай.

аўтаго́нкі, ‑нак; адз. аўтагонка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Спец. Гонкі на аўтамабілях.

аўтаго́ншчык, ‑а, м.

Спец. Спартсмен, удзельнік аўтагонак.