Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

аўра́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аўралу. Аўральная работа.

аўстралі́ец,

гл. аўстралійцы.

аўстралі́йка,

гл. аўстралійцы.

аўстралі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Аўстраліі, аўстралійцаў. Аўстралійскія мовы. Аўстралійскі мацярык.

аўстралі́йцы, ‑аў; адз. аўстраліец, ‑лійца, м.; аўстралійка, ‑і, ДМ ‑лійцы; мн. аўстралійкі, ‑ліек; ж.

1. Карэннае насельніцтва Аўстраліі.

2. Сучаснае насельніцтва Аўстраліі.

аўстры́ец,

гл. аўстрыйцы.

аўстры́йка,

гл. аўстрыйцы.

аўстры́йскі, ‑а я, ‑ае.

Які мае адносіны да Аўстрыі, аўстрыйцаў.

аўстры́йцы, ‑аў; адз. аўстрыец, ‑рыйца, м.; аўстрыйка, ‑і, ДМ ‑рыйцы; мн. аўстрыякі, ‑рыек; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Аўстрыі.

аўсю́к, ‑у, м.

Аднагадовая расліна сямейства злакавых; пустазелле, падобнае на авёс.