Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

танзані́йцы, ‑аў; адз. танзаніец, ‑нійца, м.; танзанійка, ‑і, ДМ ‑нійцы; мн. танзанійкі, ‑ніек; ж.

Народ Танзаніі.

танзілі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Запаленне міндалін глоткі.

[Ад лац. tonsillae — міндалепадобныя залозы.]

танзу́ра, ‑ы, ж.

Выбрытае месца на макаўцы галавы ў духоўных каталіцкіх асоб.

[Ад лац. tonsura — стрыжка.]

танізава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які танізуе каго‑, што‑н.

танізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад танізаваць.

танізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да танізаваць.

танізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Падняць (паднімаць) тонус каго‑, чаго‑н. Танізаваць дзейнасць сэрца.

таніза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. танізаваць.

танізу́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад танізаваць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Тое, што і танізавальны.

3. Дзеепрысл. незак. ад танізаваць.

тані́н, ‑у, м.

Рэчыва, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах і мае дубільныя і вяжучыя ўласцівасці (выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы).

[Фр. tanin.]