Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тані́навы, ‑ая, ‑ае.

У якім знаходзіцца танін. Танінавыя фарбавальнікі. Танінавая мазь. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе таніну. Танінавая пратрава.

тані́раванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. таніраваць.

тані́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад таніраваць.

тані́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да таніраваць.

тані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Спец.

1. Надаць (надаваць) поўнае гучанне музычнаму або маўленчаму тэксту (пры спяванні, чытанні і пад.).

2. што. Давесці (даводзіць) афарбоўку прадмета да патрэбнага тону. // Зрабіць (рабіць) дэкаратыўную апрацоўку скульптуры для ўстаранення дэфектаў матэрыялу, з мэтай імітацыі і пад. Таніраваць мармуровую статую. // Афарбаваць (афарбоўваць) фатаграфічныя відарысы.

таніро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Тое, што і таніраванне.

тані́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.

Разм. Рабіць больш тонкім.

тані́чны 1, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на захаванні пэўнай колькасці націскаў у радку пры адвольнай колькасці ненаціскных складоў паміж націскнымі. Танічная сістэма вершаскладання. □ Верш Шаўчэнкі, як заўважае аўтар, гэта не што іншае, як танічны верш з двума моцнымі акцэнтамі ў кожным радку. Рагойша.

[Ад грэч. tonos — павышэнне голасу, тону, націску ў слове.]

тані́чны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тонусу арганізма, асобных яго органаў. Танічны рэфлекс.

танк 1, ‑а, м.

Баявая бронемашына на гусенічным хаду з вялікай праходнасцю, якая ўзброена пушкай і кулямётамі, устаноўленымі ў рухомай гарматнай вежы. Танк-амфібія. □ Грозныя танкі «Т–34» ішлі з завода проста ў бойку. Кулакоўскі.

[Англ. tank.]

танк 2, ‑а, м.

Спецыяльна абсталяваны бак, цыстэрна для захоўвання і транспарціроўкі вадкасцей. Танк для захоўвання малака.

•••

Танк-паравоз — паравоз, у якога запасы вады і паліва знаходзяцца не ў тэндэры, а ў баках на самой машыне.

[Англ. tank.]

та́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Жанр японскай паэзіі — нерыфмаванае пяцірадкоўе, якое налічвае 31 склад і вызначаецца прыгажосцю і лаканічнасцю.