та́нка, ‑і,
Жанр японскай паэзіі — нерыфмаванае пяцірадкоўе, якое налічвае 31 склад і вызначаецца прыгажосцю і лаканічнасцю.
та́нка, ‑і,
Жанр японскай паэзіі — нерыфмаванае пяцірадкоўе, якое налічвае 31 склад і вызначаецца прыгажосцю і лаканічнасцю.
танка... 1
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «танк 1», напрыклад:
танка... 2 (
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «тонка...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад:
танкабудава́нне, ‑я,
Галіна абароннай прамысловасці, якая вырабляе танкі і абсталяванне для іх.
танкабудаўні́к, ‑а,
Спецыяліст па танкабудаванню.
танкабудаўні́чы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да танкабудавання.
танкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі тонкі; танчэйшы, чым трэба.
та́нкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да танка 1, звязаны з вырабам танкаў.
2. Звязаны з падрыхтоўкай танкістаў.
танкагу́бы, ‑ая, ‑ае.
З тонкімі губамі.
танкадро́м, ‑а,
Спецыяльна абсталяванае месца для выпрабавання танкаў і для абучэння танкавых войск.
[Ад слова танк і грэч. dromos — месца для бегу, манеўраў.]
танкано́гі, ‑ая, ‑ае.
З тонкімі нагамі або ножкай (ножкамі).