танк 1, ‑а, м.

Баявая бронемашына на гусенічным хаду з вялікай праходнасцю, якая ўзброена пушкай і кулямётамі, устаноўленымі ў рухомай гарматнай вежы. Танк-амфібія. ▪ Грозныя танкі «Т–34» ішлі з завода проста ў бойку. Кулакоўскі.

[Англ. tank.]

танк 2, ‑а, м.

Спецыяльна абсталяваны бак, цыстэрна для захоўвання і транспарціроўкі вадкасцей. Танк для захоўвання малака.

•••

Танк-паравоз — паравоз, у якога запасы вады і паліва знаходзяцца не ў тэндэры, а ў баках на самой машыне.

[Англ. tank.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)