Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

атаяса́мленне, ‑я, н.

Тое, што і атаясамліванне.

атаяса́млены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад атаясаміць.

атаяса́мліванне, ‑я, н.

Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. атаясамліваць — атаясаміць.

атаяса́млівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да атаясамліваць.

атаяса́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да атаясаміць.

атаясня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да атоесніць.

атла́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Мужчынская статуя, якая падтрымлівае перакрыцце будынка, порціка і звычайна прыстаўляецца да сцяны або калоны. Атланты Эрмітажа.

2. Першы шыйны пазванок у вышэйшых пазванковых.

а́тлас, ‑а, м.

Зборнік геаграфічных, гістарычных і інш. карт, а таксама табліц, малюнкаў, чарцяжоў, схем і пад. Геаграфічны атлас. Заалагічны атлас.

[Паводле імя міфічнага велікана Атланта (грэч. Atlas).]

атла́с, ‑у, м.

Тканіна з гладкім, бліскучым правым бокам. Чорны атлас.

[Араб. atlas — гладкі, малакаштоўны — пра шоўк.]

атла́сісты, ‑ая, ‑ае.

Гладкі, бліскучы, падобны на атлас. Атласістая скура.

атла́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае ўласцівасці атласу. Атласнае перапляценне. □ А ліст на дрэвах, як атласны, Гамонку радасную меў... Гурло. // Зроблены з атласу. На.. [Ядвісі] была чырвоная атласная кофтачка, якая вельмі ішла да яе смуглага твару. Колас. У сваім атласным квяцістым плацці.. [Маня] здавалася на возе скопам яркіх летніх красак. Васілевіч.

а́тласны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да атласа.