а́тамны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да атама.
а́тамны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да атама.
а́тамшчык, ‑а,
Прыхільнік выкарыстання атамнай бомбы.
атана́льнасць, ‑і,
Адсутнасць у музыцы падавай асновы з яе найбольш важнай якасцю — прыцягненнем гукаў да ладавага цэнтра.
атана́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да атанальнасці.
атані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да атаніі.
атані́я, ‑і,
Аслабленне пругкасці і эластычнасці тканак арганізма; вяласць, слабасць тканак і мускулаў.
[Грэч. atonia — расслабленасць, вяласць.]
ата́ра, ‑ы,
Вялікі гурт авечак; чарада.
атарапе́ласць, ‑і,
Стан атарапелага.
атарапе́лы, ‑ая, ‑ае.
Збянтэжаны, разгублены.
атарапе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее;
Прыйсці ў замяшанне, разгубіцца ад нечаканасці, спалоху.