атакава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад атакаваць.
атакава́цца, ‑куецца; незак.
Зал. да атакаваць.
атакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак.
Зрабіць (рабіць) імклівы напад на пазіцыі праціўніка. [Сцяпанаў] паспеў ужо атакаваць чацвёрку «фокераў», аб якіх папярэджваў наводчык. Алешка. / У спартыўных гульнях. Пешкі белых атакавалі пазіцыю чорнага караля. // перан. Разм. Настойліва і неаднаразова дамагацца чаго‑н. Забыўшыся на свае абавязкі гаспадара,.. [Лявон] атакаваў свайго госця безліччу пытанняў. Лынькоў.
атакела́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад атакелажыць.
атакела́жвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да атакелажваць.
атакела́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да атакелажыць.
атакела́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
Спец. Забяспечыць, абсталяваць такелажам.
атако́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да атакоўваць.
атако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і атакаваць. [Кіян:] — Гадзіны дзве фашысты атакоўвалі смалярню. Яны і перабежкі рабілі, і падпаўзалі, і нехта з іх нават па-руску крычаў: здавайцеся, іначай загінеце. Лынькоў.
а́там, ‑а, м.
Найдрабнейшая часцінка хімічнага элемента, якая захоўвае яго ўласцівасці і складаецца з ядра і электронаў. Атам кіслароду. Мечаны атам. Расшчапленне атама.
[Ад грэч. atomos — непадзельны.]