Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

супрацьшо́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які ліквідуе шок, папярэджвае яго ўзнікненне. Супрацьшокавыя сродкі.

супрацьшумавы́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для засцярогі чалавека ад шкоднага ўздзеяння шуму.

супрацьэпідэмі́чны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны на барацьбу з эпідэміямі. Супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.

супрацьэразі́йны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з эрозіяй, глебы. Супрацьэразійныя мерапрыемствы.

супрацья́ддзе, ‑я, н.

Рэчыва, якое аслабляе дзеянне яду. // перан. Сродак супраць чаго‑н. шкоднага або непажаданага.

супро́ць,

гл. супраць.

супрэматы́зм, ‑у, м.

Фармалістычная плынь у рускім мастацтве пачатку 20 ст., разнавіднасць абстрактнага мастацтва.

[Ад лац. supremus — вышэйшы.]

супрэматы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік, паслядоўнік супрэматызму.

супрэматы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да супрэматыст.

супрэматы́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да супрэматызму, супрэматыстаў. Супрэматысцкае ўспрымання і адлюстраванне з’яў рэчаіснасці.