Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

супрацьпаказа́нне, ‑я, н.

1. Асобная прыкмета або абставіны, якія паказваюць на немагчымасць або шкоднасць ужывання, прымянення чаго‑н.

2. Чыё‑н. панаванне, якое супярэчыць паказанню каго‑н. іншага.

супрацьпака́заны, ‑ая, ‑ае.

Такі, для якога існуе супрацьпаказанне (у 1 знач.); недапушчальны. Супрацьпаказанае лякарства.

супрацьпаста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каго-што каму-чаму.

1. Супаставіць з кім‑, чым‑н., указаўшы на розніцу, процілегласць прыкмет аднаго і другога. Супрацьпаставіць мастацтва навуцы.

2. Накіраваць супраць каго‑, чаго‑н. Супрацьпаставіць сілу сіле. Супрацьпаставіць сябе калектыву.

супрацьпастаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. супрацьпастаўляць — супрацьпаставіць.

супрацьпаста́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад супрацьпаставіць.

супрацьпастаўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да супрацьпастаўляць.

супрацьпастаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да супрацьпаставіць.

супрацьпо́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які выкарыстоўваецца для барацьбы з патлівасцю. Супрацьпотавыя сродкі.

супрацьпухлі́нны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для лячэння пухлін; які засцерагае ад з’яўлення пухліны. Супрацьпухлінныя сродкі.

супрацьпяхо́тны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з варожай пяхотай і для засцярогі ад яе дзеянняў. Супрацьпяхотныя міны.