Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

супрацьрадыяцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які засцерагае ад уздзеяння радыяцыі. Супрацьрадыяцыйная сістэма.

супрацьра́кавы, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць захворванняў ракам. Супрацьракавая прафілактыка.

супрацьраке́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ваенных дзеянняў супраць ракет; прызначаны для знішчэння ракет ворага. Супрацьракетная абарона.

супрацьслупняко́вы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы са слупняком. Супрацьслупняковая вакцына.

супрацьстая́нне, ‑я, н.

Спец. Месцазнаходжанні планет, у якіх яны бачны з Зямлі ў напрамках, супрацьлеглых Сонцу. Супрацьстаянне планет. Вялікае супрацьстаянне.

супрацьстая́ць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; незак., звычайна каму-чаму.

1. Быць супрацьпастаўленым, супрацьлеглым у адносінах да каго‑, чаго‑н. Станоўчы герой Змітрака Бядулі супрацьстаіць існуючаму ладу ў асноўным сваімі маральнымі і сацыяльнымі запатрабаваннямі. Каваленка. Лявону супрацьстаіць у п’есе дружны калектыў калгаснікаў, у тым ліку і жонка з дачкою. Гіст. бел. сав. літ.

2. Захоўваць устойлівае становішча пад уздзеяннем чаго‑н. Супрацьстаяць парывам ветру. // Супраціўляцца, аказваць супрацьдзеянне. Супрацьстаяць знешнім уплывам. / Пра ўзброеныя сілы. войска ў вайне, бітве і пад.

супрацьсу́таргавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае здольнасць папярэджваць або аслабляць сутаргі (звычайна пра лекавыя прэпараты).

супрацьсухо́тны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з сухотамі.

супрацьта́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з танкамі, для абароны ад танкаў. Супрацьтанкавы роў. □ Дэсант меў не менш тысячы чалавек, шмат мінамётаў, кулямётаў, аўтаматаў, супрацьтанкавых гранат. Мележ.

супрацьтарпе́дны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з тарпедамі, для абароны ад тарпед. Супрацьтарпедныя сеткі.