Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

супрацьтыфо́зны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з тыфам. Супрацьтыфозныя мерапрыемствы.

супрацьуда́рны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для засцярогі ад удараў. Гадзіннік з супрацьударным устройствам.

супрацьура́давы, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць урада; антыўрадавы. Супрацьурадавы рух.

супрацьхале́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з халерай. Супрацьхалерныя сродкі.

супрацьхімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для аховы ад баявых хімічных атрутных рэчываў. Супрацьхімічная абарона.

супрацьці́ск, ‑у, м.

Спец. Ціск, які супрацьдзейнічае дадзенаму ціску. Паніжэнне супрацьціску паравой машыны.

супрацьцынго́тны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для прафілактыкі і лячэння цынгі. Супрацьцынготны вітамін.

супрацьчу́мны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з чумой. Супрацьчумная вакцына.

супрацьшкарлятыно́зны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для прафілактыкі і лячэння шкарлятыны. Супрацьшкарлятынозная вакцына.

супрацьшо́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які ліквідуе шок, папярэджвае яго ўзнікненне. Супрацьшокавыя сродкі.