супрацьпаставіць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каго-што каму-чаму.

1. Супаставіць з кім‑, чым‑н., указаўшы на розніцу, процілегласць прыкмет аднаго і другога. Супрацьпаставіць мастацтва навуцы.

2. Накіраваць супраць каго‑, чаго‑н. Супрацьпаставіць сілу сіле. Супрацьпаставіць сябе калектыву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)