супастаўля́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, што можа быць супастаўлены з іншым (іншымі). Супастаўляльныя даныя.
2. Які грунтуецца на супастаўленні; які мае ў сабе супастаўленне. Супастаўляльнае вывучэнне моў.
супастаўля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да супаставіцца.
2. Зал. да супастаўляць.
супастаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да супаставіць.
супаста́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць супастаўнага. Супастаўнасць паняццяў.
супаста́ўны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які можа быць супастаўлены з чым‑н. Супастаўныя цэны.
супа́сці, ‑падзе; пр. супаў, ‑пала; зак.
1. Адбыцца адначасова з чым‑н. Айчынная вайна, якая супала з маім юнацтвам,.. стала для мяне пачаткам актыўнага жыцця. Навуменка. Наш прыезд у Вільнюс якраз супаў са святкаваннем пяцігоддзя Савецкай улады ў Літоўскай ССР. Сяргейчык.
2. Аказацца агульным, аднолькавым; выявіць падабенства, адпаведнасць. Супалі і прозвішча, і завулак, у якім .. жыў [Толя], і ўсе іншыя прыкметы. Якімовіч. Паліца ўсё ж успамінала Васіля, хоць і без яго ведала, што ў вялікім калектыве будуць і людзі ўсялякія, па якіх трэба ўздзейнічаць, з якімі яе інтарэсы могуць і не супасці. Савіцкі.
3. Злучыцца, зліцца; аб’яднацца. Не знаў я, не ведаў Тады, як стаялі. Што мары дзяўчыны З маімі супалі. Арочка.
4. Сумясціцца ўсімі пунктамі пры накладанні (пра геаметрычныя фігуры, лініі).
супер...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на: 1) размяшчэнне зверху, над чым‑н., напрыклад: супервокладка; 2) што‑н. другаснае, паўторнае, напрыклад: суперінфекцыя; 3) старшынство, узначальванне, напрыклад: суперарбітр; 4) вышэйшую ступень якасці чаго‑н. або ўзмоцненае дзеянне, напрыклад: суперэліта, суперартылерыя; 5) найбольшую хуткасць, напрыклад: суперэкспрэс.
[Лац. super — зверху, над.]
супераге́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Агент контрразведкі высокага класа.
суперажыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. суперажываць.
суперажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што, з кім.
Перажываць разам з кім‑н., дзяліць чые‑н. перажыванні. Сілай слова паэт .. прымушае чытача суперажываць «скруху за шчасце людское». Лойка. Дзённік Максіма Танка не толькі ўзнаўляе шырокую панараму .. падзей, але прымушае нас разам з паэтам суперажываць за ўсё. Арочка. // У сцэнічным мастацтве — прасякацца пачуццямі і думкамі персанажаў.