супербаяві́к, ‑баевіка,
Фільм, разлічаны на тое, каб прыцягнуць масы гледачоў пышнасцю пастаноўкі, удзелам кіназорак.
супербаяві́к, ‑баевіка,
Фільм, разлічаны на тое, каб прыцягнуць масы гледачоў пышнасцю пастаноўкі, удзелам кіназорак.
суперво́кладка, ‑і,
Папяровая вокладка паверх пераплёту кнігі.
суперме́н, ‑а,
1.
2. Герой дэтэктываў, коміксаў, кінабаевікоў і пад., надзелены нязвыклымі якасцямі, якія робяць яго непераможным, чароўна-абаяльным.
супермо́да, ‑ы,
Самая апошняя мода.
супермо́дны, ‑ая, ‑ае.
Звышмодны.
суперстра́т, ‑у,
Элементы мовы прышлага народа, што праніклі ў мову карэннага насельніцтва.
[Ад лац. superstratum — насціл.]
суперсуча́сны, ‑ая, ‑ае.
У вышэйшай ступені сучасны.
суперфасфа́т, ‑у,
Мінеральнае ўгнаенне, якое атрымліваецца шляхам апрацоўкі фасфатаў кіслотамі.
суперфасфа́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да суперфасфату.
суперэкспрэ́с, ‑а,
Поезд, які развівае найбольшую хуткасць.