асуша́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да асушэння. Асушальныя работы. // Які прызначаны, служыць для асушэння. Асушальны канал.
асу́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад асушыць.
асуша́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да асушаць.
асуша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да асушыць.
асу́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. асушваць — асушыць.
асу́швацца, ‑аецца; незак.
Зал. да асушваць.
асу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да асушыць.
асу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.
Тое, што і асушэнне. Пачаліся вялікія работы па асушцы спрадвечных беларускіх балот. Паслядовіч.
асушы́ць, асушу, асушыш, асушыць; зак., што.
1. Зрабіць сухім, адвёўшы лішак вады. Асушыць балота.
2. Выпіць тое, што змяшчаецца, знаходзіцца ў чым‑н. Іван Антонавіч.. схапіў конаўку з вадой і асушыў яе да дна. Асіпенка.
•••
Асушыць вочы — перастаць плакаць.
Асушыць слёзы каму — суцешыць каго‑н.
асушэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. асушаць — асушыць (у 1 знач.).