Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

драматы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да драмы (у 1, 2 знач.). Драматычны тэатр. Драматычны твор. Драматычнае мастацтва.

2. Поўны драматызму (у 2 знач.). Драматычны выпадак. Драматычная развязка.

3. Моцны, крыху рэзкі па тэмбру, у адрозненне ад лірычнага (пра голас спевака). Драматычны тэнар. Драматычнае сапрана.

драма́цца, дрэмлецца; безас. незак.

Пра стан дрымоты, хаценне спаць. Праўда, за апошні час .. [Мікола] прывык драмаць. Вельмі соладка дрэмлецца пад поступ колаў. Гаўрылкін.

драма́ць, драмлю, дрэмлеш, дрэмле; незак.

Быць у паўсонным стане, нямоцна спаць. І тут Ігнась заўважае, што бацька прытуліўся плячамі да палукаша і дрэмле, і галава яго, як нежывая, ківаецца ва ўсе бакі. Чарнышэвіч. Абапёршыся локцямі на стол, .. [Сяргей], здавалася, пачаў драмаць. Шахавец. / у перан. Быць у стане спакою, бяздзейнасці, нерухомасці. Ціха драмала Палессе пад цёплым дыханнем сонца. Лынькоў. Гарадок драмаў у млявай цішыні, не паказваючы адзнак чаго-небудзь жывога. Ракітны.

•••

Не драмаць — дзейнічаць, праяўляць і актыўнасць.

драмгуртко́вец, ‑коўца, м.

Член, удзельнік драмгуртка.

драмгурто́к, ‑тка. м.

Драматычны гурток. Глядзець пастаноўку драмгуртка.

драндуле́т, ‑а, М ‑лене, м.

Разм. жарт. Пра стары экіпаж, аўтамабіль і пад. Але ж і у Засталося машыне! Крыло пагбанае, сплюшчанае, нібыта прыкіпела да скручанага кранштэйна фары. — Таа-ак.. Дасталося, Санька, і твайму драндулету. Савіцкі.

дра́нік, ‑а, м.

Аладка, блін з дранай бульбы. Дранікі са смятанай. □ Маці ля печы старанна Дранікі з бульбы пячэ. Смагаровіч.

драні́ца, ‑ы, ж.

Тое, што і дранка. Млын ад хаты аддзяляе грэбля, такая высокая, што, седзячы на прызбе, Толя бачыць толькі другі паверх млына ды шэры дах з драніцы і, побач з ім, верхавіны надрэчных алешын. Брыль.

дра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. зб. Тонкія дошчачкі для крыцця даху або для абівання сцен пад тынкоўку. Хаты крыты саломаю або дранкай сасновай, і на дахах старых ад поўначы парос густы буры мох. Галавач.

2. Кожная з такіх дошчачак. Тынк у розных мясцінах быў абабіты. З-пад яго свяціліся пераплёты дранак, прыбітых да сцен. Колас.

дранку́ля, ‑і, ж.

Круглая свінцовая паляўнічая куля. У стрэльбы свае забіваюць Дранкулі, каб звера глушыць. Куляшоў.