Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

астрыга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да астрыгчыся.

2. Зал. да астрыгаць.

астрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да астрыгчы.

астры́гчы, астрыгу, астрыжэш, астрыжэ; астрыжом, астрыжаце, астрыгуць; каго-што.

Зрэзаць валасы, шэрсць, ногці каму‑н. нажніцамі, машынкай. Ён стаў насіць галіфэ і валасы астрыг. Чорны. Голай аўцы не астрыжэш. Прыказка.

астры́гчыся, астрыгуся, астрыжэшся, астрыжэцца; астрыжомся, астрыжацеся, астрыгуцца; зак.

Зрэзаць сабе валасы нажніцамі або машынкай; пастрыгчыся.

астры́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад астрыгчы.

асту́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад астудзіць.

асту́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да астудзіцца.

2. Зал. да астуджваць.

асту́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да астудзіць.

астудзі́цца, астуджуся, астудзішся, астудзіцца; зак.

Стаць халодным або халаднейшым. За ноч вада астудзілася.

астудзі́ць, астуджу, астудзіш, астудзіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць халодным або халаднейшым. Астудзіць ваду. □ А на дварэ было парна. Навальніца і ноч не астудзілі дзённай гарачыні. Асіпенка. Паліць гарачае сонца, І вецер яго не астудзіць. Танк.

2. перан. Разм. Стрымаць, суцішыць сілу, палкасць якога‑н. пачуцця, жадання і пад. От што значыць час: ён можа астудзіць, патушыць самы вялікі пажар пачуццяў. Сабаленка. Наведванне пісара Васількевіча яшчэ болей астудзіла ў настаўніку жаданне да далейшых візітаў. Колас. Васіль ураз астудзіў гэтага вяртлявага чалавека. Шамякін.