Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

астра́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Зорны. Астральны свет.

астраля́бія, ‑і, ж.

Вугламерны інструмент, які даўней выкарыстоўваўся для вызначэння становішча нябесных цел, пазней пры здымцы планаў мясцовасці; цяпер заменены тэадалітам.

[Грэч. astron — зорка і labein — узяць.]

астраметры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне астраметрыі.

астраметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да астраметрыі. Астраметрычныя работы. Астраметрычныя назіранні.

астраме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел астраноміі, які займаецца вызначэннем бачнага месцазнаходжання нябесных цел і вымярэннем часу.

[Ад грэч. astron — зорка і metreo — мераю.]

астранавіга́цыя, ‑і, ж.

Раздзел астраноміі, прысвечаны вызначэнню становішча і курсу карабля ці самалёта па нябесных свяцілах.

астранамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да астраноміі. Астранамічная абсерваторыя. Астранамічныя назіранні. Астранамічная гадзіна.

•••

Астранамічныя лічбы гл. лічба.

астрана́ўт, ‑а, М ‑ўце, м.

Спецыяліст у галіне астранаўтыкі; тое што і касманаўт.

астрана́ўтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Навука аб палёце лятальных апаратаў у сусветнай прасторы. Інстытут астранаўтыкі.

[Ад грэч. astron — зорка і nautes — мараплавец.]

астранаўты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да астранаўтыкі. Астранаўтычны кангрэс.