а́стра, ‑ы, 
Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з буйнымі кветкамі рознай афарбоўкі без паху. 
[Ад грэч. astron — зорка.]
а́стра, ‑ы, 
Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з буйнымі кветкамі рознай афарбоўкі без паху. 
[Ад грэч. astron — зорка.]
астра...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову «зорны», напрыклад: 
[Ад грэч. astron — зорка.]
астрабата́ніка, ‑і, 
Раздзел астрабіялогіі, які вывучае біялагічныя праблемы існавання расліннасці на іншых планетах.
астрабіяло́гія, ‑і, 
Навуковая дысцыпліна, якая даследуе жыццё ў Сусвеце ва ўсіх яго праявах.
астравы́,
а́стравы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да астры.
астрагеало́гія, ‑і, 
Раздзел геалогіі, які займаецца вывучэннем будовы планет.
астракі́зм, ‑у, 
1. У Старажытнай Грэцыі — выгнанне небяспечных для дзяржавы грамадзян, што вырашалася шляхам тайнага галасавання чарапкамі, на якіх пісалася імя выгнанніка.
2. 
[Грэч. ostrakisnos, ад ostrakon — чарапок.]
астралагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да астралогіі. 
астралі́т, ‑у, 
1. Шкляны сплаў чырвонага колеру.
2. Род выбуховага рэчыва.
астрало́гія, ‑і, 
Ілжывае вучэнне аб уплыве нябесных свяціл на зямныя падзеі і жыццё людзей (як і ў старажытнасць займаецца прадказаннем будучага па размяшчэнні нябесных свяціл).
[Грэч. astron — зорка і logos — вучэнне.]