асо́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вылучаны з шэрагу іншых, існуе асобна побач з іншымі. Але ў таленце асобнага чалавека скандэнсаваны вопыт многіх пакаленняў людзей. Адамовіч. // Некаторы, адзінкавы. [Маханько:] — Тое, што ў мінулым годзе было толькі на асобных участках, павінна перайсці на шырокія плошчы. Кулакоўскі. Чуваць былі асобныя словы, смех, паасобныя вясёлыя выкрыкі. Лынькоў. // Адасоблены ад іншых, спецыяльна прызначаны для чаго‑н.; адмысловы. Зося моўчкі пачала аглядаць: кухня і тры пакоі. І з кожнага ў кухню асобны ход. Чорны. // Своеасаблівы, адметны. Так, і праўда: непадобны Быў Сымонка да другіх: Гэта быў хлапчук асобны. Колас. Гэты быў нібы зусім асобны свет. Маўр.
2. Які з’яўляецца самастойнай тактычнай адзінкай, што не ўваходзіць у склад больш буйнага вайсковага злучэння. Асобны батальён. Асобная брыгада.
асо́бы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне. Ад’ютант для асобых даручэнняў. □ Начальнік асобага аддзела Жукаўскай брыгады .. прыехаў да «Міцькі» з цікавай весткай. Брыль.
2. Адметны, не падобны да іншых; асаблівы, свой, толькі яму ўласцівы; індывідуальны. Запісаць сваю асобую думку.
асо́бы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Асінавы. Мы грэліся каля пячуркі, у якой млява, з трывожным папіскваннем дыміліся асовыя галавешкі. Хведаровіч.
асо́т, ‑у, М асоце, м.
Пустазелле сямейства складанакветных, якое расце на палях, пры дарогах, у лясах і агародах. Цябе чакае ўжо ралля Прыгожай вольнай нівы, — Няма асоту, ні былля... Год будзе ўрадлівы. Чарот.
асо́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да асоту.
асо́ўвацца, ‑аецца.
Незак. да асунуцца (у 1, 3 знач.).
асо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да асунуць.
асо́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад асачыць.
асо́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. асочваць — асачыць.
асо́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да асочваць.
асо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да асачыць.