Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

спардэ́к, ‑а, м.

Верхняя лёгкая палуба на трохпалубных суднах 19 і пачатку 20 стст. або палуба сярэдняй надбудовы на суднах сучаснай канструкцыі. [Лорда] можна было бачыць на спардэку, дзе ён раз і другі, нягледзячы ні на якое надвор’е, акуратна пахаджваў паўз абодва барты. Лынькоў.

[Англ. spar-deck.]

спа́ржа, ‑ы, ж.

1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства лілейных з тонкім, ледзь прыкметным лускаватым лісцем.

2. Травяністая агародная расліна, а таксама яе тоўстыя белыя падземныя парасткі, якія ўжываюцца ў ежу.

[Ад грэч. asparagos.]

спа́ржавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спаржы. Спаржавая расада. // Прыгатаваны са спаржы, са спаржай. Спаржавы суп.

спарне́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. спорны.

спарне́ць, ‑ее; незак.

Разм. Рабіцца, станавіцца больш спорным (у 1 знач.). Дождж спарнее, асталёўваецца, цэдзіць роўна. Пташнікаў.

спаро́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спарадзіць.

спаро́жнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спаражніць.

спаро́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. спароўваць — спараваць.

спаро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да спаравацца.

2. Зал. да спароўваць.

спаро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спараваць.