спаро́цца, спорацца; зак.
Адпароцца, аддзяліцца (пра што‑н. прышытае). Нашыўка спаролася.
спаро́ць, спару, спораш, спора; зак.
1. што. Адпароць, аддзяліць. [Лукавіцын] адразу скеміў, што справа дрэнь — прыціх, спароў гузікі і зняў цэшку. Крапіва. Вышыўка на рукавах зліняла, выцерлася, і Сабіна, спароўшы яе зусім, кладзе новыя чырвоныя крыжыкі. Ракітны.
2. каго-што. Скінуць, зняць што‑н. адкуль (звычайна зверху ўніз). У заслоне [загадчык гаража] трохі заблытаўся, спароў з галавы вушанку, разблытваючыся, потым наступіў на яе і ледзь не бразнуўся са сцэны. Кулакоўскі. // перан. Выжыць каго‑н. адкуль‑н., вымусіць пайсці, пакінуць што‑н. Ніхто мяне з маёй зямлі не спора, на якой я спрадвеку сядзеў. Чорны. Пальчык ужо хацеў даць .. [днявальнаму] якое-небудзь «заданне», каб спароць яго на хвіліну з гэтага месца. Дамашэвіч.
3. Разм. каго-што. Скалоць, накалоць чым‑н. вострым. Спароць шпрыцамі.
спарт..., (гл. спорт...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «спорт...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: спартбаза, спартлагер.
спарта́кавец, ‑каўца, м.
1. Гіст. Член германскага рэвалюцыйная рабочага Саюза Спартака, на аснове якога вырасла Камуністычная партыя Германіі.
2. гл. спартакаўцы.
[Ад імя Спартака, правадыра і арганізатара паўстання рабоў у Старажытным Рыме.]
спарта́каўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спартакаўца (у 1 знач.).
спарта́каўцы, ‑аў; адз. спартакавец, ‑каўца, м.; спартакаўка, ‑і, ДМ ‑каўцы; мн. спартакаўкі, ‑кавак; ж.
Члены добраахвотнага спартыўнага таварыства «Спартак».
спартакія́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Масавае спаборніцтва спартыўных каманд і таварыстваў па розных відах спорту. Спартакіяда народаў СССР.
спартакія́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спартакіяды. Спартакіядны медаль.
спарта́нец, ‑нца, м.
1. Грамадзянін Спарты — дзяржавы ў Старажытнай Грэцыі, жыхары якой вызначаліся суровым спосабам жыцця, вынослівасцю і цярплівасцю.
2. перан. Чалавек, які адмаўляецца ад раскошы, вядзе суровы спосаб жыцця.