Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

спас 1, ‑у, м.

У выразе: спасу няма — тое, што і ратунку няма (гл. няма). Я ўпаў. Вось тут на мяне і ўссела зграя раз’юшаных вясковых сабак і давай калашмаціць.. Бачу, няма спасу, пабег, а яны за мною. Сяргейчык.

спас 2, ‑а, м.

Разм.

1. Збавіцель; адна з назваў Хрыста. // Абраз з вобразам Хрыста. Памаліўся [Клопікаў] перад пазелянелым спасам — госпадзі, блаславі на новую жытку! — і .. патупаў цераз вуліцу. Лынькоў. // Царква ў імя Хрыста-збавіцеля. Спас Нярэдзіцкі.

2. Назва кожнага з трох асенніх царкоўных свят. Спас першы — мядовы; другі — яблычны; трэці — палатняны. □ [Нікіпар] любіць святкаваць. Таму не абміне ні дзяды, ні коляды, ні радаўніцу, ні спас. Сіпакоў.

спасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

1. У картачнай гульні — аб’явіць пас.

2. Адступіць перад цяжкасцямі; адмовіцца ад намаганняў зрабіць што‑н. Так я быццам і хлопец смелы, нічога не баяўся, а тут спасаваў. Сачанка. Якім не спасаваў, не напужаўся, а стаў адкрыта крытыкаваць Рыгора Карачонка за п’янства, за паблажлівасць да гультаёў, за дрэнныя парадкі ў брыгадзе. Дуброўскі.

спа́саўка, ‑і, ДМ ‑саўцы, ж.

Разм.

1. Пост перад спасам, царкоўным святам, якое адзначалася ў жніўні. [Бародзіч:] — Некаторага году ў спасаўку выйшлі грыбоў паглядзець. Чорны.

2. Сорт груш, якія паспяваюць к спасу. А ноччу скокні цераз падаконнік — і збірай у садзе спелыя салодкія спасаўкі. Васілевіч.

спа́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. спасваць — спасвіць.

спа́свацца, ‑аецца; незак.

Зал. да спасваць.

спа́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спасвіць.

спа́свены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спасвіць.

спа́свіць, спасу, спасеш, спасе; спасём, спасяце, спасуць і спасу, спасвіш, спасвіць; спасвім, спасвіце, спасвяць; пр. спасвіў, ‑віла; заг. спасі; зак., што.

Зрабіць патраву або зрасходаваць на падножны корм. Збуяў сівец, яго не спасвілі і скацінай: улетку травы хапае. Пташнікаў.

спаску́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спаскудзіць.

спаску́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. спаскуджваць — спаскудзіць.