абкла́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абкласці.
абкла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. абкладаць — абкласці (у 1 знач.).
абкла́дчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца абкладваннем чаго‑н.
абкла́сці, ‑кладу́, ‑кладзе́ш, ‑кладзе́; ‑кладзём, ‑кладзяце́; зак., каго-што.
1. Прыкладваючы што‑н. да чаго‑н., пакрыць з усіх бакоў. Абкласці печ кафляй. □ А галава кружылася. Здавалася, што ўсяго яго [Курта] абклалі мяккім цёплым пухам. Сабаленка. Кабана палажылі на дварэ, абклалі яго саломай, і бацька са здавальненнем запаліў запалку. Чарнышэвіч. // Загарнуць, абгарнуць. Абкласці кнігу газетай. // Пакрыць суцэльнай масай; зацягнуць. Чорныя хмары абклалі неба. / безас. Пакрыць (язык, горла) белым налётам пры хваробе. Горла абклала. // Абшыць што‑н. чым‑н. Абкласці каўнер футрам.
2. Акружыць войскам; асадзіць. Абкласці горад. // Абкружыць звера на паляванні. Касцы адразу паўскак[в]алі, Драпежніка з усіх бакоў абклалі. Валасевіч.
3. Абавязаць да выплаты натурай або грашыма каго‑н. Абкласці падаткам. Абкласці пошлінай.
4. Разм. груб. Вылаяць непрыстойнымі словамі.
абкла́сціся, ‑кладуся, ‑кладзешся, ‑кладзецца; ‑кладзёмся, ‑кладзяцеся; зак.
Палажыць вакол ці каля сябе многа якіх‑н. прадметаў. Абкласціся кнігамі.
абкле́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абклеіць.
абкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.
Наклейваючы, пакрыць што‑н. чым‑н.; абляпіць. [Сцяпан] агледзеў усё: чыста пагабляваныя жоўтыя дошкі столі; квяцістыя шпалеры, якімі ён сам абклеіў сцены; ложак, стол, этажэрку. Шамякін.
абкле́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абклейваць — абклеіць.
абкле́йвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да абклейваць.