Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асіміляцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які асімілюе, прыводзіць да асіміляцыі. Асіміляцыйны працэс.

асіміля́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. асіміляваць (у 1 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. асімілявацца; прыпадабненне.

2. Спец. Працэс засваення расліннымі і жывёльнымі арганізмамі знешніх пажыўных рэчываў.

[Лац. assimilatio.]

асі́на, ‑ы, ж.

1. Лісцевае дрэва сямейства вярбовых з зеленавата-шэрай гладкай карой. Шапацелі лісцем вечна трывожныя асіны. Чарнышэвіч. / у знач. зб. У нізінцы паміж ялін пачала пракідацца асіна.

2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. З поля пахне ядл[о]ўц[а]м, а з вуліцы — дымам сырой асіны ў печах. Чорны.

•••

Асіна плача па кім — пра чалавека, які сваімі ўчынкамі заслужыў пакаранне.

асі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асіны. Асінавы ліст. Асінавы гай. // Зроблены з асіны. Асінавы клін.

•••

Забіць асінавы кол гл. забіць.

асі́ніна, ‑ы, ж.

Тое, што і асіна (з адценнем адзінкавасці).

асі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да асіна; маладая асіна. Як асінка затрасецца, тады волік напасецца. Прыказка.

•••

Асінку заламаць гл. заламаць.

асі́ннік, ‑у, м.

1. Асінавы лес, хмызняк. Шуміць драбналессе: малады бярэзнік, асіннік, алешнік. □ Навокал рос змешаны лес, траплялі стромкія сосны, прысадзістыя елкі, бярэзнік і асіннік, пры дарозе пусціўся ядловец. Гурскі.

2. Асінавыя дровы, будаўнічы матэрыял з асіны і інш. Навазіць асінніку.

асі́ннікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асінніку.

асінхро́нны, ‑ая, ‑ае.

Не адначасова, не аднолькавы. Асінхронная машына. Асінхронная муфта. Асінхронны рухавік.

[Ад грэч. a — не, без і synchronos — адначасовы.]

асі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асы.

•••

Асінае гняздо гл. гняздо.