Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асвячо́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад асвяціць ​2.

асвячэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. асвяціць ​2 (у 1 знач.).

асе́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да аседзецца.

асе́дзецца, аседжуся, аседзішся, аседзіцца; зак.

Разм. Надоўга застацца жыць на адным месцы; прывыкнуць да яго. [Алімпа] і раней думала, што маці не вельмі аседзіцца там, на хутары. Сабаленка.

асеі́н, ‑у, м.

Арганічнае рэчыва касцей і храсткоў.

[Ад лац. os (ossis) — косць.]

асе́кчы,

гл. асячы.

асе́кчыся,

гл. асячыся.

асе́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць аселага. Аселы спосаб жыцця. □ Расказвалі, што гэты Сымон Ракуцька, пакуль выбраць сабе для аселасці месца, доўга выглядаў, дзе каб цішэй і глушэй. Чорны.

асе́ліца, ‑ы, ж.

Наваколле паселішча. Сялом.. [Ігнась і таварышамі] ісці не наважваліся, а звярнулі на аселіцу, па выхаджанай сцежцы паўз гумны пайшлі к Ігнасю дахаты. Мурашка. Іду, а над крыніцаю Туман бялявы сцелецца, І дыхае аселіца Пахучай медуніцаю. Гілевіч.

асе́лічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аселіцы.