Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асво́енасць, ‑і, ж.

Ступень асваення чаго‑н. Рэзка адрозніваецца асвоенасць глебавых масіваў на ўзвышшах і ў нізінах. Прырода Беларусі.

асво́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад асвоіць.

асво́іцца, асвоюся, асвоішся, асвоіцца; зак.

Прывыкнуць да незнаёмага асяроддзя, абставін і пад.; адчуць сябе свабодна дзе‑н. На другой ці трэцяй рэпетыцыі, калі Наташа больш-менш асвоілася ў хоры, Ала Міхайлаўна даручыла і ёй запяваць нейкую песню. Краўчанка. Учора Пеця здаваўся маўклівым.. Сёння асвоіўся, пасмялеў. Навуменка.

асво́іць, асвою, асвоіш, асвоіць; зак., што.

1. Навучыцца карыстацца чым‑н., авалодаць чым‑н. Асвоіць новую тэхніку. Асвоіць замежную мову. // Навучыцца вырабляць што‑н. Асвоіць вытворчасць новых станкоў. // Засвоіць, зразумець што‑н. Іван памагаў па матэматыцы — прагрэсіі, лагарыфмы, сінусы і косінусы Міця асвоіў як мае быць. Навуменка.

2. Уключыць у круг сваёй гаспадарчай дзейнасці; абжыць. Асвоіць цалінныя землі. // Выкарыстаць (грошы, сродкі і пад.). Асвоіць фонды. Асвоіць спадчыну. Асвоіць бюджэт.

асво́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. асвойваць — асвоіць.

асво́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да асвоіцца.

2. Зал. да асвойваць.

асво́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да асвоіць.

асво́йтацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і асвоіцца. [Дзяўчынка] хутка асвойталася, пасмялела і разгаварылася. Сачанка. Пакрысе качкі асвойталіся і пачалі браць ежу з Люсіных рук. Даніленка.

асво́йтвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да асвойтацца.

асвядо́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.

Усвядоміць, зразумець усё да канца, цалкам.